Дзяржаўны дэпартамент ЗША паабяцаў узнагароду ў памеры 5 млн даляраў за інфармацыю пра гандаль нафтай і археалагічнымі рэліквіямі, выгадаўласнікам якой з'яўляецца радыкальная групоўка «Ісламская дзяржава».

Як адзначаецца ў паведамленні на сайце ведамства, такім чынам ЗША спадзяюцца прастымуляваць людзей, якія валодаюць неабходнай інфармацыяй, перадаць яе уладам. Тыя, у сваю чаргу, выкарыстоўваюць яе для таго, каб спыніць незаконныя аперацыі.

Да каштоўнай інфармацыі Дзярждэпартамэнт адносіць звесткі аб асобах альбо прадпрыемствах, якія былі задзейнічаныя ў здабычы, апрацоўцы, кантрабандзе і продажы нафты і старажытных рэліквій, а таксама аб шляхах, якія выкарыстоўваюцца для іх дастаўкі пакупнікам.

Па звестках ведамства, незаконная гандаль нафтай і экспанатамі з разрабаваных музеяў прыносіць баявікам мільёны даляраў. Гэтыя сродкі ідуць на фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?