Адзін з арганізатараў акцый пратэсту ў Кішынёве, лідар прарасійскай «Нашай партыі» Рэната Вусаты заявіў, што перакрыцце пратэстуючымі цэнтральнай вуліцы Кішынёва — гэта толькі першы пункт плана «Б», а ў далейшым Малдову чакаюць «вясёлыя дні і ночы».

«На бліжэйшыя два дні мы, цалкам легальна і мірна, перакрылі праспект Штэфана Вялікага. Хачу падкрэсліць, што гэта толькі першы пункт нашага «плана Б». Калі не будзе рэакцыі — а рэакцыя нас задавальняе толькі адна — адстаўка прэзідэнта Цімафці — тады тое, што адбылося ноччу ў цэнтры сталіцы, можа адбыцца на працягу бліжэйшых дзён у розных раёнах горада. Могуць быць перакрытыя дарогі ў розных раёнах краіны», — заявіў Вусаты у сваім выступе перад прысутнымі. Яго цытуюць інфармацыйныя агенцтвы.

Акцыю пратэсту ў скверы перад парламентам арганізавалі сацыялісты і «Наша партыя». Пасля яны паставілі намёты гарадок на праезнай частцы цэнтральнай аўтамагістралі Кішынёва.

Мэр Кішынёва заявіў, што дадзеныя пратэсты арганізаваны Масквой.

Раней грамадзянская платформа «Годнасць і праўда» паставіла свае намёты на цэнтральнай плошчы горада. Яны пратэставалі супраць карупцыі і патрабавалі поўнай перазагрузкі партыйнай сістэмы краіны.

Акрамя гэтага, яны патрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці вінаватых у крадзяжы больш за мільярд даляраў з банкаўскай сістэмы краіны, што прывяло да банкруцтва трох найбуйнейшых банкаў краіны — Ашчадбанка, Сацыяльнага банка і «Unibank».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?