Прэзідэнт Украіны прыбыў у Казахстан з афіцыйным візітам вечарам 8 кастрычніка. Сёння ён сустрэўся з кіраўніком Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

president.gov.ua

president.gov.ua

Парашэнка падзякаваў Казахстану за прыхільнасць да фундаментальных прынцыпаў міжнароднага права, паведамляе Tengrinews.kz.

Пятро Парашэнка адзначыў, што 8 кастрычніка ў Таразе адбылося святкаванне 550-годдзя Казахскага ханства, і сімвалічна, што мерапрыемства супала з афіцыйным візітам ўкраінскага лідара.

«Нягледзячы на тое, што мы павінны былі размаўляць з вамі 40 хвілін, мы ў два разы перавысілі тэрмін размовы тэт-а-тэт. Мы мелі магчымасць дэталёва абмеркаваць увесь спектр напрамкаў супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Перш за ўсё ўдзячны за намер развіваць палітычны дыялог на аснове даверу, узаемнай павагі, якое прысутнічае і паміж лідэрамі краін», — заўважыў Парашэнка на пашыраным пасяджэнні ў Акордзе.

Падчас двухбаковай сустрэчы, якая прайшла без удзелу прэсы, былі абмеркаваны шляхі ўмацавання супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, вугальнай прамысловасці, транспартна-лагістычнай вобласці і аграпрамысловым комплексе. Таксама кіраўнікі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, уключаючы сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны і ход рэалізацыі Мінскіх дамоўленасцей.

На пашыраным пасяджэнні Парашэнка падкрэсліў, што высокае значэнне для ўкраінскага народа мае прыхільнасць Казахстана да фундаментальных прынцыпаў міжнароднага права, павагі суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці ў рамках міжнародна прызнаных межаў.

«Мы высока цэнім прынцыповую пазіцыю Казахстана. (…) Мне прыемна было пачуць падчас вашага выступу ў ААН згадванне Украіны і цвёрдую прынцыповую пазіцыю Казахстана», - дадаў прэзідэнт Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0