Сталічная міліцыя спрабуе высветліць асобу мужчыны, датычнага да здзяйснення чатырох згвалтаванняў. Гаворка ідзе пра нераскрытыя злачынствы, якія мелі месца ў 2002, 2004, 2014, 2015 гадах.

Усе злачынствы былі здзейсненыя па адной і той жа схеме. Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, невядомы нападаў на маладых жанчын (у адным выпадку пацярпела непаўнагадовая) у бязлюдным месцы познім вечарам ці ўначы. Спачатку ён ішоў за сваімі ахвярамі, потым даганяў, заводзіў размову — спрабаваў знаёміцца. Пасля чаго наносіў моцныя ўдары па целе і галаве, затым гвалтаваў.

У супрацоўнікаў крымінальнага вышуку ёсць важкія падставы меркаваць, што да ўказаных згвалтаваньняў датычны адзін і той жа мужчына.

З паказанняў пацярпелых вылучаныя яго прыкметы: на выгляд 40—50 гадоў, рост каля 170 см, сярэдняга целаскладу, валасы цёмныя кароткія, твар авальны. Ніз твара круглявы, нос вялікі, па форме спінкі прамы. «Мяшкі» пад вачыма. На твары могуць быць зморшчыны. Асаблівасцяў гаворкі, акцэнту і да т.п. няма. Праўша. Хада роўная без асаблівасцяў. Апошні раз (летам) быў апрануты не па сезоне. На галаве вязаная шапка цёмнага колеру з адваротам. Куртка ўцепленая, падоўжаная, цёмнага колеру. Пры гэтым пацярпелыя адзначылі агульны неахайны і нягеглы знешні выгляд гвалтаўніка, ад яго ішоў непрыемны пах. Ёсць здагадкі, што злачынец можа быць жыхаром прыватнага дома, злоўжывае спіртным.

На аснове апісанняў пацярпелых быў намаляваны партрэт злачынцы.

Супрацоўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку звяртаюцца да грамадзян з просьбай аб дапамозе ва ўсталяванні асобы гвалтаўнікаю. Любая інфармацыя будзе праверана. Калі Вы ўбачыце незнаёмага мужчыну, які мае моцнае падабенства з прыметамі і партрэтам, просім неадкладна паведаміць па тэл.: (029) 346-90-45, (029) 149-99-90 або 102.

Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?