«Мы зацікаўлены ў хутчэйшай адмене санкцый. Мы лічым, што гэта знаходзіцца не толькі ў інтарэсах Беларусі, а можа быць у першую чаргу ў інтарэсах Еўрапейскага саюза і ўсёй Еўропы — наяўнасць нармальных гандлёва-эканамічных, палітычных, гуманітарных і іншых адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам», — сказаў Макей.

Ён адзначыў бесперспектыўнасць заходніх санкцый. «Гісторыя нашых адносін з Еўрапейскім саюзам, з асобнымі краінамі Еўрапейскага саюза сведчаць аб тым, што санкцыі — рэч бесперспектыўная. Яны ніколі не прыводзілі да поспеху», — сказаў беларускі міністр.

Пры гэтым ён адзначыў, што для поўнай адмены санкцый Еўрасаюзу спатрэбіцца пэўны час.

«Мы разумеем, што ЕС — гэта велізарная бюракратычная машына, якая не зможа маментальна прыняць тое ці іншае рашэнне. Гэта займае пэўную колькасць часу. Але мы зацікаўлены ў больш хуткай адмене санкцый», — сказаў Макей.

Пры гэтым ён канстатаваў, што еўрапейскія чыноўнікі «пачалі разумець, што Беларусь не парушальнік спакою, а донар бяспекі ў рэгіёне».

«Сапраўды і пасля выбараў і да выбараў прэзідэнта Беларусі раздаваліся галасы з боку нашых еўрапейскіх партнёраў аб мэтазгоднасці прыпынення і адмены санкцый. Мы гэта адзначаем. Мы лічым, што гэта нармальны працэс таму, што нарэшце ў Еўропе прыходзяць да разумення таго, што Беларусь не з'яўляецца нейкім парушальнікам спакою ў рэгіёне, а наадварот донарам стабільнасці і бяспекі «, - заявіў міністр.

Пры гэтым ён нагадаў, што Беларусь разам з ЕС ўдзельнічае ў забеспячэнні еўрапейскай бяспекі ў шырокім спектры пытанняў.

«Разам з еўрапейцамі працуем над рашэннем нашых сумесных задач - гэта і барацьба з нелегальнай міграцыяй, і з наркатрафікам, і з міжнароднай злачыннасцю. Мы гарантуем бяспечны і надзейны транзіт энергарэсурсаў і робім многае-многае іншае, каб еўрапейскі кантынент спакойна жыў і развіваўся. Паўтаруся — мы не падбухторшчык спакою, а мы донар бяспекі», — сказаў Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?