Раней пісалася, што на выставе Russia Arms Expo-2015, якая прайшла ў верасні ў Ніжнім Тагіле, беларускімі вайскоўцамі была заключана дамова на куплю бронетранспарцёраў БТР-82А.

Цяпер крыніца ТАСС у абаронна-прамысловым комплексе удакладніла колькасць баявых машын — 32. Факт здзелкі інфармагенцтву пацвердзілі ў беларускіх Узброеных сілах, не ўдакладняючы аб'ём кантракту.

Нагадаем, БТР-82А ўяўляе сабой глыбокую мадэрнізацыю 80-й мадэлі.

Жывучасць машыны была павялічана на 20%, замест вежы усталяваны баявы модуль з электрапрывадамі і лічбавым двухплоскасным стабілізатарам узбраення і 30-мм аўтаматычнай гарматай, праведзены шэраг іншых удасканаленняў. У выніку баявая эфектыўнасць БТР-82А ўзрасла ўдвая ў параўнанні з 80-й мадэллю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?