Кампанія velcom выступіла ініцыятарам і генеральным партнёрам новага тэлевізійнага праекта «1000 музеяў Беларусі», які стартаваў у кастрычніку.

Двойчы на тыдзень у ранішнім эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выходзяць сюжэты, прысвечаныя самым цікавым і незвычайным музеям краіны. Яны таксама даступныя для прагляду ў спецыяльным раздзеле на афіцыйным канале velcom у YouTube.

Першыя выпускі праекта прысвечаны этнаграфічнаму комплексу «Млын» у Заслаўі, музею кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, музею народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» ў в. Азярцо. Дзякуючы праекту «1000 музеяў Беларусі», многія гледачы ўпершыню даведаліся пра Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я ў Полацку і Музеі вавёркі ў Вялікай Бераставіцы. Да канца 2015 года яшчэ 20 сюжэтаў выйдуць у праграме «Добрай раніцы, Беларусь!» па аўторках і чацвяргах.

«Мэта гэтага тэлепраекта — паказаць разнастайнасць і арыгінальнасць музеяў у розных кутках Беларусі, — распавядае начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. — У адпаведнасці са стратэгіяй карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці velcom мы ўдзяляем значную ўвагу праектам, звязаным з нацыянальнай культурай Беларусі. Мы рады ўнесці свой уклад у папулярызацыю беларускіх музеяў — важнай часткі нацыянальнага здабытку краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0