Восем адміністрацыйных пратаколаў за парушэнні Правілаў дарожнага руху складзена ў дачыненні да вадзіцеля, які ў п'яным стане ўчыніў на Мінскай кальцавой аўтадарозе некалькі ДТЗ. 

Як паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска Анастасія Радзько, 18 кастрычніка прыкладна ў 18.20 мужчына 1950 года нараджэння, кіруючы аўтамашынай «Пежо-Эксперт», рухаўся па МКАД з боку Даўгінаўскага тракту ў напрамку праспекта Пераможцаў. Пры невыкананні бакавога інтэрвалу ўчыніў сутыкненне з аўтамашынай «Шкода», якая рухалася ў спадарожным напрамку, і з месца ДТЗ уцёк. 

Затым у раёне праспекта Пераможцаў таксама пры невыкананні бакавога інтэрвалу сутыкнуўся з аўтамашынай «БМВ» і таксама ўцёк з месца здарэння. 

У раёне вуліцы Ціміразева зноў з-за невыканання бакавога інтэрвалу вадзіцель учыніў сутыкненне з аўтамашынай «Міцубісі» і прадоўжыў рух па МКАД. 

Затрымалі вадзіцеля супрацоўнікі ДАІ Цэнтральнага раёна прыкладна ў 18.40 на скрыжаванні МКАД з вуліцай Кіжаватава. Вадзіцель знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення (1,75 праміле) і пры гэтым не меў права кіравання. 

Пацярпелых у ДТЗ няма, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?