Дадзены спіс сфарміраваны футбольным камітэтам ФІФА і групай экспертаў французскага выдання France Football. Галасы за прэтэндэнтаў будуць аддаваць капітаны і трэнеры нацыянальных каманд, а таксама прадстаўнікі СМІ.

30 лістапада прэтэндэнтаў на ўзнагароду застанецца трое. Цырымонія ўручэння «Залатога мяча» адбудзецца 11 студзеня 2016 года ў Цюрыху.

Кандыдаты на атрыманне «Залатога мяча» -2015:

Серхіа Агуэра, Гарэт Бэйл, Карым Бензема, Крыштыяну Раналду, Кевін Дэ Брэйн, Эдэн Азар, Златан Ібрагімавіч, Андрэас Ін'еста, Тоні Кроас, Роберт Левандоўскі, Хаўер Маскерана, Ліянэль Месі, Томас Мюлер, Мануэль Ноер, Неймар, Поль Пагба, Іван Ракіціч, Ар'ен Робен, Хамес Радрыгес, Алексіс Санчэс, Луіс Суарэс, Яя Турэ, Артура Відаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0