Падчас выканання комплексу мер агульнай і індывідуальнай прафілактыкі распаўсюджвання і ўжывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у маладзёжным асяроддзі супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Заводскага РУУС сталіцы сумесна з калегамі з інспекцыі па справах непаўналетніх затрыманы прадавец і пакупнік трамадолу. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, прадаўцом аказаўся 25-гадовы мінчанін, дыджэй аднаго са сталічных клубаў. Малады чалавек займаўся рэалізацыяй лекавага прэпарата — трамадолу, які ўтрымлівае ў сваім складзе наркатычнае рэчыва. Каля аднаго з клубаў сталіцы аператыўнікамі была выкрытая і пакупніца таблетак — 20-гадовая мінчанка. Падчас вобыску супрацоўнікі міліцыі знайшлі і канфіскавалі пяць таблетак трамадолу. 

У дачыненні да затрыманых распачатыя справы па арт. 328 КК за незаконны абарот наркотыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?