Амерыканскі беспілотнік нанёс удар па ваколіцах сірыйскага горада Рака, асноўнай мэтай якога стаў галоўны кат тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Мухамад Эмвазі, таксама вядомы як «джыхадыст Джон», паведамляе Washington Post.

Па дадзеных выдання, смерць Эмвазі пакуль не пацверджана. Пры гэтым крыніца ABC News сцвярджае, што ён быў забіты «прамым пападаннем», калі выйшаў з будынка і сеў у машыну; больш ніхто не пацярпеў.

Чалавек у чорнай вопратцы і з закрытым тварам упершыню з'явіўся на відэазапісах «Ісламскай дзяржавы» ў жніўні мінулага года. Ён прамаўляў з брытанскім акцэнтам, аднак неўзабаве яго асоба была вызначана па голасе і сведчаннях былых закладнікаў групоўкі.

Гэты мужчына адрэзаў галаву амерыканскаму фотажурналісту Джэймсу Фоўлі, журналісту Стывену Сотлафу, брытанскаму гуманітарнаму работніку Дэвіду Хэйнсу, брытанскаму таксісту Алану Хенінгу і амерыканцу Пітэру Касігу.

Сам Мухамед Эмвазі з'яўляецца брытанцам кувейцкага паходжання, якога раней затрымлівалі па падазрэнні ў сімпатыях тэрарыстам. У 2012 годзе ён з'ехаў у Сірыю. Былыя палонныя ІД уключалі яго ў склад Beatles — групы з чатырох англійскамоўных ісламістаў, якія маюць дачыненне да катаванняў і забойстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?