Kamil Zihnioglu, AP

Kamil Zihnioglu, AP

Агенцтва Франс-прэс паведаміла аб адным загінулым, не прыводзячы іншых падрабязнасцей.

Па дадзеных радыёстанцыі RTL, забітыя тры чалавекі, у тым ліку жанчына, на целе якой была замацаваная выбухоўка.

Як паведамляе Le Monde са спасылкай на крыніцы ў паліцыі, у выніку перастрэлкі загінулі два чалавекі.

Па папярэдніх дадзеных, мэтай спецаперацыі быў Абдэльхамід Абаауд, якога называюць арганізатарам нападаў у Парыжы 13 лістапада.

Раней паведамлялася, што паліцыя абкружыла дом падазраваных, у якім маглі забарыкадавацца некалькі чалавек.

Як пішуць у «Твітары» мясцовыя журналісты, на месцы знаходзіцца вялікая колькасць сіл бяспекі, над раёнам кружыць паліцэйскі верталёт.

У раёне Сен-Дэні знаходзіцца стадыён Стад-дэ-Франс, які стаў адной з цэляў пятнічных нападаў, якія забралі жыцці 129 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?