Кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Аляксей Улюкаеў паведаміў, што па фармальных паказчыках рэцэсія ў эканоміцы Расіі завяршылася. Такую заяву Улюкаев зрабіў на сустрэчы з кіраўнікамі дыпламатычных місій ЕС у РФ.

kommersant.ru

Кіраўнік МЭР таксама ўказаў, што інфляцыя ў Расіі запавольваецца і да канца 2015 года можа дасягнуць паказчыка 12—14%. Цяпер, адзначыў ён, інфляцыя ў гадавым вымярэнні складае каля 15 %.

Акрамя таго, Улюкаеў прадставіў новы прагноз па спаду ВУП у 2015 годзе. Па словах міністра, ВУП па выніках года скароціцца на 3,7%. Раней Мінэканамразвіцця прагназавала зніжэнне ВУП па выніках года на 3,9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?