Прадмет, падобны на пояс з выбухоўкай, знайшлі ў смеццевым баку ў горадзе Манруж на паўднёвы захад ад Парыжа. Зараз спецыялісты даследуюць знойдзены прадмет. Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на крыніцу, блізкую да следства.

Reuters.com

Крыніца ў паліцыі заявіла AFP, што ён падобны «па канфігурацыі» на паясы джыхадыстаў-смяротнікаў.

Па дадзеных следства, Салах Абдэслам зрабіў тэлефанаванне адразу пасля парыжскіх тэрактаў, вечарам 13 лістапада, каля метро Шатыён, зусім недалёка ад Манружа.

Аднак пакуль яшчэ рана казаць, ці мог знойдзены прадмет быць поясам, які не падарваў Салах Абдэслам.

Гэтага «самага адшукваванага чалавека ў Еўропе», якога падазраюць ва ўдзеле ў парыжскіх тэрактах, абвясцілі ў вышук 15 лістапада, але да гэтага часу не знайшлі.

Адвакат аднаго з тых, хто дапамог Абдэсламу схавацца, заявіў, што той, «магчыма, быў гатовы падарваць сябе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?