Прадстаўнік Следчага камітэта Расіі Уладзімір Маркін паведаміў, што ў рэгіёнах Расіі за апошнія два тыдні 15 чалавек загінулі ад атручвання сурагатным алкаголем.

Між тым чарговая трагедыя здарылася ў Краснаярску. 27 чалавек трапілі ў шпіталь у выніку атручвання сурагатным віскі. 10 пацыентаў застаюцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане, паведамляе прэс-служба міністэрства аховы здароўя рэгіёна.

Падазраваны арганізатар паставак падробленага Jack Daniels у Краснаярск здаўся следству.

У сувязі з гэтым варта нагадаць: не ўжывайце алкагольных напояў, купленых з рук, або з выпадковымі спадарожнікамі ў цягніках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?