У рэзідэнцыі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ўзмоцнены меры для прадухілення непажаданых уцечак інфармацыі, паведамляе ТАСС, спасылаючыся на словы яго прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова.

«Меры прымаюцца для забеспячэння рэжыму сакрэтнасці, для прадухілення непажаданых уцечак інфармацыі», — сказаў Пяскоў.

Таксама журналістаў перастануць пускаць у кабінет прэзідэнта ў Крамлі і Нова-Агарове з ноўтбукамі.

Пяскоў не ўдакладніў, у сувязі з чым было прынята такое рашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0