Знішчальнікі Каралеўскіх ваенна-паветраных сіл Вялікабрытаніі нанеслі першыя авіяўдары па баевіках экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Сірыі, паведамляе мінабароны краіны.

Чатыры знішчальнікі-бамбавікі Tornado падняліся ў паветра з вайсковай авіябазы Акраціры на Кіпры неўзабаве пасля таго, як брытанскі парламент афіцыйна падтрымаў бамбардзіроўкі.

У сераду парламентарыі большасцю галасоў прагаласавалі за рашэнне пачаць авіяўдары па пазіцыях ІД у Сірыі.

За такое рашэнне выказаліся 397 членаў парламента, а супраць бамбёжак — 223. Дэбаты перад галасаваннем працягваліся каля 10 гадзін.

Вялікабрытанія ўжо больш за год ўдзельнічае ў бамбаваннях пазіцый ІД у Іраку. Аднак прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран выступіў за пашырэнне аперацыі і на тэрыторыю Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?