Танк «Азовец» стварыла каманда з 6 чалавек пад кіраўніцтвам былога галоўнага інжынера і галоўнага канструктара Харкаўскага танкавага завода Міколы Сцяпанава.

У сваім фэйсбуку міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў паведаміў, што створаны першы прататып танка, патрабаванні да якога былі сфармаваныя досьведам баёў супраць расійскіх баевікоў у 2014 годзе.

Машына, якую робяць на базе танка Т-64, павінна атрымаць вельмі высокую ступень абароны — два слаі браніравання дна, блокі дынамічнай абароны «Нож», унутранае браніраванне рубкі з карбіду алюмінія, а таксама ўласна танкавую браню корпуса Т-64.

Танк цалкам пазбаўлены звычайных аптычных прыладаў — назіранне за полем бою плануецца весці толькі праз спецыяльна браніраваныя відэакамеры, інфармацыя з якіх выводзіцца на дысплеі ўнутры машыны.

Машына можа перавозіць 2 беспілотныя лятальныя апараты таксама з камерамі назірання.

Агнявая моц «Азоўца» складаецца з 3 мартыраў, якія выстрэльваюць супрацьпяхотныя гранаты, 2 хуткастрэльныя гарматы ВШ-23, кіраваныя супрацьтанкавыя ракеты.

Фінансаванне праекта вядзецца за кошт валанцёраў і ахвяраванняў прыватных асоб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?