Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў пацвердзіў сапраўднасць відэазапіса «Ісламскай дзяржавы», на якім знята забойства расійскага грамадзяніна. «Так, гэта расіянін — чачэнец, яму адсеклі галаву», — сказаў Кадыраў.

У той жа час крыніца «Інтэрфакса» ў расійскіх спецслужбах усумнілася ў тым, што пакараны смерцю мужчына мае дачыненне да расійскай разведвальнай дзейнасці. Паводле яго слоў, калі баевікі сапраўды выкрылі б у сваім асяроддзі шпіёна, то яны «адназначна выкарыстоўвалі б яго ў нейкіх перагаворных працэсах, што прынесла б тэрарыстам вялікую выгаду, чым простае яго забойства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?