Пастановай Савета міністраў ад 4 снежня два намеснікі міністраў, а таксама першы намеснік начальніка БЧ вызваленыя ад займаных пасадаў, паведамляе прэс-служба ўрада.

Міхайлюк Уладзімір Барысавіч вызвалены ад пасады першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі за парушэнне пісьмовага абавязацельства па выкананні абмежаванняў, прадугледжаных заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй.

Півавар Васіль Пятровіч вызвалены ад пасады намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь — дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду ў сувязі з учынкам, несумяшчальным са знаходжаннем на дзяржаўнай службе.

Рагачоў Яўген Валер'евіч вызвалены ад пасады першага намесніка міністра транспарту і камунікацый у сувязі з учынкам, несумяшчальным са знаходжаннем на дзяржаўнай службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0