Талібы напалі на замежны гасцявой дом у пасольскім раёне Кабула, у выніку загінуў адзін чалавек, яшчэ некалькі атрымалі раненні.

Раней паведамлялася, што баевікі атакавалі іспанскае пасольства, аднак іспанскі прэм'ер-міністр Марыяна Рахой абверг гэтую інфармацыю.

Пазней стала вядома, што ў выніку нападу загінуў іспанскі паліцэйскі.

Паведамляецца, што спачатку баевікі ўзарвалі аўтамабіль у рэспектабельным раёне Шарпур, дзе размешчаны асабнякі многіх высокапастаўленых чыноўнікаў, а таксама замежныя пасольствы.

У аўторак вечарам талібы напалі на аэрапорт у Кандагары, забіўшы па меншай меры 50 чалавек. Большая частка загінулых — цывільныя асобы. Тыя, хто нападаў бралі ў палон цэлыя сем'і, якія апынуліся на захопленай тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?