Звычайна ва ўсіх краінах пад канец года вызначаюцца найлепшыя песні, якія гучалі ад зімы да зімы. Сайт Reuters сабраў хіты года паводле Billboard і дадаў фота іх выканаўцаў. Якія ж песні сёлета гучалі па ўсёй Амерыцы?
1. Mark Ronson — Uptown Funk ft. Bruno Mars
Песня, якая выйшла толькі напрыканцы 2014 года, стала папулярнай у гэтым годзе як ніколі. Толькі кліп на YouTube набраў мільярд праглядаў. І ён таго варты, бо Bruno Mars умее «адпальваць». Песня ўвайшла ў сотню хітоў па продажы ў гэтым годзе.
2. Ed Sheeran — Thinking Out Loud
Брытанец Эд Шыран яшчэ ў кастрычніку прыцягнуў увагу сваім кліпам і чароўным танцам. Кліп апраўдаў сябе, набраўшы 800 мільёнаў праглядаў. Дарэчы, менавіта пасля выхаду гэтай песні спявак заявіў аб часовым прыпыненні музычнай кар'еры і жаданні заняцца дабрачыннасцю.
3. Wiz Khalifa — See You Again ft. Charlie Puth
Песня стала саўндтрэкам да новага фільма «Фарсаж 7», таму і займела вялікую папулярнасць сярод аматараў гонак і экстрыму. Сумесь кранальных тэкстаў і рэпу — песня выкананая ў сучаснай амерыканскай стылістыцы.
4. Fetty Wap — Trap Queen
Пра такіх, як Фіцці, кажуць «вырваўся з гетта». Адносна танна зняты кліп, атмасфера гангстэрскага раёну — кліп больш нагадвае сацыялку. Пры гэтым сам рэпер спрабуе паказаць сябе задаволеным сваім жыццём. Негледзячы на бюджэтнасць кліпа, на YouTube ён сабраў 336 мільёнаў праглядаў.
5. Maroon 5 — Sugar
Пра гэты гурт не трэба нават нічога распавядаць. У двухтысячных яны выбухнулі сваёй песняй «This Love». Новы кліп сабраў амаль мільярд праглядаў. У кліпе яны, ці то насамрэч, ці то найграна, робяць сюрпрыз для маладых пар на вяселлі. Варта зірнуць.
6. WALK THE MOON — Shut Up and Dance
Амерыканскі рок-гурт з горада Цынцынаці. У снежні 2014 выйшаў другі студыйны альбом пад назвай Talking is Hard. У альбом уваходзіць самая паспяховая на бягучы момант песня гурта «Shut Up and Dance», якая дабралася да чацвёртага радка ў чарце Billboard Hot 100, узначальвала чарты Billboard Alternative Songs і Billboard Rock Songs.
7-8. Taylor Swift — Blank Space; Bad Blood
Тэйлар Свіфт ужо не першы год займае першыя радкі хіт-парадаў. Спявачака надалей трымаецца свайго стылю, вось і песня Blank Space набрала мільярд праглядаў.
А яшчэ Тэйлар сёлета зняла гераічны кліп разам з Кэндрыкам Ламарам, які таксама перамагаў на сусветных чартах.
9. Silentó — Watch Me
Сайлента — 17-гадовы спявак, які дзякуючы запуску флэшмоба зрабіў добры кліп, што набраў на YouTube 500 мільёнаў праглядаў. І як яму гэта ўдаецца? Яго песня і танец захапілі ўвесь амерыканскі сегмент інтэрнэту.
10-12. The Weeknd — Earned It; The Hills; Can't feel my face
Саўндтрэк да нашумелага фільму «50 адценняў шэрага» нават на юцюбе мае ўзроставыя абмежаванні. Сам гурт The Weeknd некалькі разоў адзначаўся хітамі ў гэтым годзе.
Вось другі кліп на песню «The Hills» набраў на YouTube амаль 500 мільёнаў праглядаў і стаў падставай для відэажабаў у інтэрнэце.
Дарэчы, гурт The Weeknd можа пахваліцца яшчэ і хітом «Can't feel my face», які ў гэтым годзе таксама стаў відэа-мемам у амерыканскім сегменце інтэрнэту. Прыпеў гэтай песні не пакіне вас абыякавым.
13. OMI — Cheerleader
Сінгл «Cheerleader» сёлета займаў высокія месцы ў амерыканскіх чартах. Гурт OMI адзначыўся сумеснымі працамі з Taylor Swift. Іх летні, цёплы кліп сабраў на YouTube 290 мільёнаў праглядаў.
14. Ellie Goulding — Love Me Like You Do
Складаецца ўражанне, што ўсе саўндтрэкі «50 адценняў шэрага» сталі папулярнымі ў гэтым годзе. Вось і пяшчотная песня Эллі гучала ў шматлікіх чартах па ўсім свеце пасля выхаду фільма.
15. Hozier — Take Me To Church
Так, гэта яшчэ адзін саўндтрэк да «50 адценняў шэрага». Але афіцыйны кліп Hoizer не звязаны з фільмам, хоць ён і мае эратычныя сцэны.
16. Major Lazer & DJ Snake — Lean On
Ці то ўсходнія матывы, ці дзіўны танец стаў папулярным на YouTube дзякуючы кліпу Major Lazer і DJ Snake. Па тэлебачанні гэты кліп круцілі на ўсіх музычных каналах.
17. Jason Derulo — «Want To Want Me»
Джэйсан знакаміты сваім хітом «Wiggle» разам са Снуп Догам. Цяпер жа спявак выпусціў энергічны-эратычны кліп на песню «Want To Want Me», які сабраў на YouTube больш за 200 мільёнаў праглядаў.
18. Skrillex and Diplo — «Where Are Ü Now» with Justin Bieber
Гэтае трыа разам напісала песню, якая займала першыя пазіцыі даволі працяглы час у гэтым годзе. А іх кліп, зняты ў арт-стылі, набраў 360 мільёнаў праглядаў. Сёння іх цалкам можна назваць прадстаўнікамі сучаснай музыкі.
19. Fifth Harmony — Worth It ft. Kid Ink
Гэтыя пяць дзяўчат і просты матыў песні заваявалі поп-чарты Амерыкі і Еўропы. Пад іх асноўны матыў у клубах гучала шмат рэміксаў. Склад поп-гурту настолькі разнастайны, што кожнаму можа спадабацца ну хоць адна дзяўчына.
20. Sam Smith — I'm Not The Only One
Вельмі ў цікавым стылі выконвае свае песні Сэм. Сёлета яго імкненні былі ацэненыя высокімі месцамі ў міжнародных чартах. У 2015 годзе на 57-й цырымоніі «Грэмі» атрымаў перамогу ў чатырох намінацыях: «Запіс года», «Песня года», «Найлепшы новы выканаўца» і «Найлепшы вакальны поп-альбом».
21. Selena Gomez — Good For You
Селена была знакамітай яшчэ падчас здымкі ў дзіцячых серыялах у 2000-х гадах. Але сёння яна ўжо не маленькая дзяўчынка: яна дазваляе сабе здымацца ў эратычных фотасесіях, спрабуе сябе ў кіно. Вось і яе сур'ёзны кліп, які выйшаў гэтым летам, як бы паказвае, наколькі вырасла Селена за гэтыя часы.
22. David Guetta — Hey Mama (Official Video) ft Nicki Minaj
David Guetta сёння з'яўляецца адным з самых папулярных дыджэяў свету, а яго песні адразу становяцца хітамі. Nicki Minaj адносна нядаўна стала папулярнай, але іх дуэт прынёс ім 500 мільёнаў праглядаў на YouTube і першыя радкі у сусветных чартах.
23. Flo Rida — GDFR ft. Sage The Gemini and Lookas
У адрозненне ад кліпа, у расійскім фільме «Духлес 2» гэтая песня была больш дарэчнай. Негледзячы на маламудрагелісты кліп, песня была вельмі папулярнай не толькі ў Амерыцы, але і ў Еўропе.
24. Adele — Hello
Пасля невялікай паўзы Адэль выпусціла неверагодны саўндтрэк да новага «Агента 007», і песня адразу ж заняла першыя радкі англійскіх чартаў. Нягледзячы на тое, што кліп на песню выйшаў толькі ў кастрычніку гэтага года, там налічваецца ўжо 700 мільёнаў праглядаў. Голас спявачкі проста заварожвае.
25. Rihanna And Kanye West And Paul McCartney — FourFiveSeconds
Самае лепшае трыа гэтага года, якое пацешыла прыхільнікаў спевакоў яшчэ на пачатку 2015. 300 мільёнаў праглядаў за прафесійныя галасы і выдатны акампанемент Маккартні.