Увечары панядзелка, 21 снежня, у Нацыянальным мастацкім музеі адбылося адкрыццё выставы «Гоя… Пікаса», на якой гледачы змогуць пабачыць 80 гравюр Гоі і 15 работ Пікаса.

Сама працэдура урачыстага адкрыцця злёгку затрымалася, бо чакалі ганаровага госця, галоўнага сенатара Міхаіла Мясніковіча.

Увогуле, сярод прыгожых дзяўчат у зале вядомых персон было шмат — былыя міністры замежных спраў Сяргей Мартынаў і Уладзмір Сянько, былы пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын, віце-прэм’ер Анатоль Тозік, былы міністр Інфармацыі Анатоль Бутэвіч, таксама Ягор Хрусталёў, Алег Лукашэвіч, Павал Каранеўскі, Юрый Казіятка. Госці частаваліся віном і вялі павольныя гутаркі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?