Копіі фільмаў «Мярзотная васьмёрка» Квенціна Таранціна і «Выжылы» Алехандра Ін'ярыту апынуліся ў Сетку за некалькі дзён да іх выхаду ў абмежаваны пракат.

Па дадзеных TorrentFreak, нелегальная копія «Мярзотнай васьмёркі» была cпампаваная не менш за 220 тысяч разоў, а «Выжылы» з Леанарда Дзі Капрыа — каля 300 тысяч разоў.

Абодва фільмы, адзначае TorrentFreak, патрапілі ў Сетку ў копіях высокай якасці і без якіх-небудзь адмысловых знакаў і пазнак, якімі звычайна суправаджаюць кінастужкі, што распаўсюджваюцца да прэм'еры.

Афіцыйныя прэм'еры «Мярзотнай васьмёркі» і «Выжылага» прызначаныя на 25 снежня, а ў шырокі пракат абодва гэтыя фільмы павінны выйсці ў пачатку студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?