У стамбульскім аэрапорце імя Сабіхі Гёкчэн у ноч на сераду адбыўся выбух. Як паведамляецца, выбух быў на стаянцы самалётаў на тэрыторыі аэрапорта. Яго прычыны пакуль не ўстаноўлены.

Ад выбуху пацярпелі двое работнікаў аэрапорта, якія прыбіралі ў самалёце. Абодва яны шпіталізаваны, адзін — у цяжкім стане. Пасажыраў паблізу не было. Аб сіле выбуху таксама не паведамляецца.

Да аэрапорта прыбылі ўзброеныя паліцэйскія і пажарныя. Уваходы і выхады ў будынак ахоўваюцца. Тым не менш, як гаворыцца ў паведамленні кампаніі-аператара аэрапорта, ён працягвае працу ў нармальным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?