Хуліганы ў Францыі спалілі 804 аўтамабілі ў навагоднюю ноч, заявіў міністр унутраных спраў краіны Бернар Казнёў.

Як перадаюць французскія СМІ, ён адзначыў, што гэты паказчык на 14,5% меншы за аналагічны летась, калі былі знішчаны 940 машын. Разам з гэтым ён адзначыў рост затрыманых — за святочную ноч французскія паліцыянты затрымалі 622 чалавека.

Машыны паляць хуліганы з бедных кварталаў вялікіх гарадоў. Сярод падлеткаў там гэта такі спосаб самасцвердзіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?