У ноч з пятніцы на суботу ў Кедайняскім раёне (Літва) адбылося жудаснае злачынства. Бацька кінуў сваіх дваіх дзяцей у калодзеж. Яны загінулі.
На месца здарэння ў 2.51 выехалі пажарныя-выратавальнікі. Ратавальнікі спусціліся ў калодзеж і выцягнулі два трупы: хлопчыка 2014 г.н. і дзяўчынку 2015 г.н. Паліцыя высвятляе абставіны здарэння.
Па словах прэс-сакратара камісарыята паліцыі Каўнаскай акругі Адэты Тумяліце, паводле папярэдніх дадзеных, мужчына быў цвярозым.
У цяперашні час падазраваны затрыманы і знаходзіцца на допыце ў камісарыяце паліцыі. Распачатае расследаванне па факце двайнога забойства.
0
0
0
0
0
0