Спявачка Юлія Чычэрына павіншавала расійскіх вайскоўцаў на базе Хмеймім у Сірыі з Новым годам, перадаюць расійскія інфармагенцтвы.

«Я прыехала падтрымаць воінаў. Я хацела вельмі сюды прыехаць. Сірыя — цудоўнае месца, цікавае, практычна калыска цывілізацыі», — сказала яна.

Па словах спявачкі, яна хоча пажадаць расійскім вайскоўцам, якія знаходзяцца ў Сірыі, «каб бераглі сябе і вярталіся цэлымі і здаровымі з перамогамі».

Чычэрынай спадабалася на базе: «Тут крута, чысценька, мне падабаецца, добра».

Спявачка прыехала ў Латакію з Луганска.

«Новы год, а яны на чужыне, я таму і рванула. З Луганска адразу ж у Сірыю», — адзначыла яна.

Чычэрына выканала некалькі сваіх песень, акампануючы сабе на ўкулеле, акрамя яе з групы ў Сірыі быў толькі гітарыст. 

Расійскія СМІ не даюць фатаграфій з выступу Чычэрынай у Латакіі, імаверна, з меркаванняў бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0