Новы фільм Квенціна Таранціна «Мярзотная васьмёрка» будуць паказваць у мінскіх кінатэатрах з 8 студзеня. 

8—13 студзеня ён будзе дэманстравацца ў Арткінатэатры ў ГЦ «Тытан» і ў 3D Кіно ў «Замку», з 14 студзеня яго будуць паказваць у «Беларусі», «Міры», «Доме Кіно», «Ракеце» ды інш.

***

ЗША пасля Грамадзянскай вайны. Ваёмінг. Легендарны паляўнічы за галовамі Джон Рут па мянушцы Вешальнік канваюе зняволеную. Да іх прыбіваецца яшчэ адзін паляўнічы. Снежная бура змушае ўсіх траіх шукаць сховішча ў далёкай краме, дзе ўжо размясцілася кампанія: генерал, шэрыф, мексіканец, француз і каўбой … І адзін з іх - не той, за каго сябе выдае.

У ролях: Курт Расэл, Сэмюэл Л. Джэксан, Цім Рот, Майкл Мэдсен, Джэніфер Джэйсан Лі, Уолтан Гогінс, Чэнінг Татум…

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0