Картографы з гісторыкамі падрыхтавалі трэці том «Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi». З кнігі, якая ўжо з'явілася ў продажы, мы даведаемся, як жылі продкі ў складзе Расійскай імперыі — з 1772 па 1917 год.

Публікуюцца як сучасныя, так і старадаўнія карты, на якіх адзначана 40 тысяч паселішчаў, многія з якіх не існуюць.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў нагадаў:

«Першы том быў выпушчаны прадпрыемствам «Белкартаграфія» Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ў 2009 годзе, другі — у 2012-м. Усяго выданне «Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi» будзе складацца з 4 кніг замест запланаваных раней 3. Чацвёртая будзе прысвечана гісторыі краіны за апошнія сто гадоў — з 1917 года.

Трэці том выйшаў накладам 1.000 асобнікаў, што замала для такога выдання, попыт на якое ёсць і за мяжой. Цана кнігі — 1.050.000 рублёў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?