Прэмія, заснаваная ў 1966 г. і названая ў гонар класіка балгарскай літаратуры ХІХ ст. Алека Канстанцінава, прысуджаецца за літаратурныя творы гумарыстычнага зместу.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася гэтымі днямі ў родным горадзе А.Канстанцінава — Свіштаве.

Сярод ранейшых лаўрэатаў прэміі «Алека» — Генрых Бёль, Уільям Сараян, Марыс Друон, Марці Ларні, Васіль Аксёнаў ды іншыя вядомыя пісьменнікі. Па-балгарску творы Ул.Арлова загучалі дзякуючы знакамітай перакладчыцы Пенцы Кыневай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0