Мінскім школьнікам са шматдзетных сем’яў са студзеня перасталі выдаваць бясплатныя сняданкі. У 2015 годзе скончылася дзеянне сацыяльнай праграмы, якая прадугледжвала адпаведную льготу.

Да Новага года вучняў са шматдзетных сем’яў у школе кармілі бясплатным сняданкам і абедам. Цяпер льгота захавалася толькі на абед, а за сняданкі давядзецца даплачваць па 15 тысяч на тыдзень.

Як паведамілі TUT.by у камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама, ёсць пэўныя змены ў нарматыўных дакументах, але «пра падтрымку шматдзетных сем’яў ніхто не забыўся. Чыноўнікі абяцаюць, што неўзабаве «ўсё стане на свае месцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0