Моўныя курсы «Мова нанова» сталі месцам сустрэч і знаёмстваў людзей, прыхільных да беларускай культуры. Спачатку яны арганізаваліся ў Мінску, а пасля распаўсюдзіліся на тузін гарадоў і прыносяць шмат радасці сотням людзей.

Вялікай удачай «Мовы нанова» сёлета стаў «Перапіс беларускамоўнага насельніцтва». Гэта інтэрнэт-шаблон, у які кожны можа ўставіць сваё фота і кароткі тэкст пра сябе.

«Карткі» перапісу зрабілі фурор у інтэрнэце. У фэйсбуку і Укантакце разышліся сотні такіх картак. Ідэя была, каб «паказаць, што беларускамоўныя людзі ёсць ва ўсіх сферах жыцця і населеных пунктах» і «даць прыклад іншым: кім бы вы ні былі і дзе б ні працавалі, размаўляйце па-беларуску».

Аўтары заклікалі людзей не саромецца, калі яны не ведаюць мовы і робяць памылкі. Галоўнае — зрабіць крок.

Мы сабралі першыя-лепшыя здымкі, каб вы маглі ацаніць іх самі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?