Новыя патрабаванні да сертыфікацыі замежных лекаў могуць прывесці да таго, што новыя лекавыя сродкі не патрапяць у Расію. Пра гэта, як піша «Коммерсант», распавёў дырэктар Асацыяцыі міжнародных фармацэўтычных вытворцаў Уладзімір Шыпкоў.

Паводле яго слоў, праблемы з пастаўкамі замежных лекаў чакаюцца з-за таго, што з 1 студзеня ўсе новыя медыкаменты павінны атрымаць расійскую версію міжнароднага сертыфіката GMP. Нягледзячы на тое, што закон аб сертыфікаванні ўжо ўступіў у сілу, атрымаць сертыфікат няма ў каго, адсутнічае і прававая база для яго выдачы.

У цяперашні час расійская версія GMP паводле закона неабходная толькі для новых прэпаратаў, але ўжо з 2017 года такая сертыфікацыя павінна быць праведзена для ўсіх замежных лекаў. Па словах Шыпкова, у цяперашні час правілы сертыфікавання ператварыліся ў непераадольны для замежных кампаній бар'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0