44-гадовы Віалье быў уладальнікам рэстарана L'Hotel de Ville ў мястэчку Крысьер, што знаходзіцца непадалёк ад швейцарскага горада Лазана.

Рэстаран атрымаў тры мішленаўскія зоркі і ў мінулым годзе ўзначаліў спіс 1000 найлепшых рэстаранаў свету паводле версіі Міністэрства замежных спраў Францыі.

Па паведамленні швейцарскай паліцыі, Віалье, як мяркуецца, пакончыў з сабой.

У панядзелак ён павінен быў прысутнічаць на прэзентацыі новага выпуску «чырвонага даведніка Мішлен» у Парыжы, паведаміў швейцарскі Сайт 24 Heures.

«Чырвоны даведнік Мішлен» - самы аўтарытэтны ў свеце рэстаранны рэйтынг.

Шэсць месяцаў таму памёр настаўнік Віалье, папярэдні шэф-кухар рэстарана L'Hotel De Ville Філіп Раша.

Віалье быў заўзятым паляўнічым і быў вядомы сваімі фірмовымі стравамі з дзічыны, пра якія ён у мінулым годзе выпусціў вялікую кнігу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?