На таргах у Мінску 2 лютага даляр вырас на 562 рублі да 21 568 беларускіх, такім чынам устанавіўшы рэкорд.

Нагадаем, што папярэдні рэкорд даляр устанавіў 21 студзеня — 21 564 беларускіх (за раніцу ён тады вырас на 1 103 рублі). Затым пачалося зніжэнне амерыканскай валюты на фоне росту цэнаў на нафту.

Курс еўра вырас сёння на 698 рублёў да 23 505 беларускіх.

Расійскі рубель вырас на 0,99 да 276,17 беларускіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0