Канцлер Германіі Ангела Меркель у ходзе тэлефонных перамоваў заклікала прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна паўплываць на баевікоў на Данбасе для дасягнення перамір'я, перадае Agence France-Presse.

«Мэркель заклікала Пуціна «выкарыстоўваць ўплыў» на баевікоў ва Украіне», — паведамляе AFP.

Як паведамляе прэс-служба Крамля, падчас перамоў лідары Германіі і Расіі закраналіся пытанні правядзення ва Украіне канстытуцыйнай рэформы і арганізацыі на Данбасе мясцовых выбараў «паводле ўзгодненага з прадстаўнікамі Данецка і Луганска заканадаўства».

Раней Меркель заявіла, што ЕС працягне санкцыі супраць РФ да поўнай імплементацыі мінскіх пагадненняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?