Лідэр гурта Brutto Сяргей Міхалок прыехаў у Мінск з мэтай асабіста атрымаць гастрольнае пасведчанне на мінскі канцэрт.

Фатаздымак Міхалка на фоне знака «Мінск — горад-герой» з'явілася ў афіцыйным твітары групы. Па словах прадзюсара групы Антона Азізбекяна, Сяргей не можа знаходзіцца ў Кіеве і спакойна піць гарбату. Ён хоча асабіста сустрэцца з кіраўніцтвам Мінгарвыканкама і атрымаць дазвол выступіць у Палацы спорту ў маі.

Нагадаем, на мінулым тыдні Brutto падалі ў гарвыканкам заяву на атрыманне гастрольнага пасведчання і вызначыліся з месцам і датай мінскага канцэрта. Зручную музыкам дату 27 мая прапанаваў Палац спорту. Таксама ў планах у групы вясновы тур па гарадах Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?