Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленне палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Па краіне ў параўнанні з лютым 2015 года ўдзельная вага свабодных працоўных месцаў з заробкам 6—8 млн рублёй узрасла з 4,3% да 5,3%, з заробкам Br8—10 млн - з 1,1% да 1,5%.

Але пераважна ў банку вакансій утрымліваюцца прапановы працоўных месцаў з невысокім заробкам: 24,9% вакансій — Br3-4 млн, 21,6% — Br4-6 млн.

Прапануюцца магчымасці падпрацоўкі для сумяшчальнікаў і тых, хто хоча працаваць няпоўны працоўны дзень.

Па-ранейшаму практычна кожная трэцяя вакансія ў сталіцы — з заробкам Br4—6 млн, кожная дзясятая — Br6-8 млн, і толькі кожная трыццатая — Br8—10 млн.

Разам з тым з'явілася працоўнае месца з заробкам пад Br100 млн — Br99 млн у месяц. Такую аплату працы прапануюць у ТАА Мінска, якому патрабуецца дырэктар з медыцынскай адукацыяй, досведам працы ў фармацэўтычным бізнэсе як мінімум 5 гадоў, у тым ліку ў замежных кампаніях, наяўнасць адукацыі МВА.

Прапануецца магчымасць працаўладкавання на заробак Br75 млн у Федэрацыю пляжнага футбола - шукаюць трэнера па пляжным футболе зборнай Беларусі са стажам ад 12 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0