19 лютага 50-гадовы юбілей адзначае Анатоль Капскі — самы эфектыўны спартыўны менеджар Беларусі ды і, мабыць, усёй постсавецкай прасторы. На тэрыторыі былога СССР складана адшукаць яшчэ адзін спартыўны праект, які пры адносна сціплым бюджэце такі доўгі перыяд паказваў б добрыя, а часам і выбітныя, вынікі.

За сваю амаль 20-гадовую гісторыю клуб БАТЭ паспеў 12 раз стаць чэмпіёнам Беларусі па футболе (у тым ліку 10 апошніх гадоў запар), чатыры разы быў віцэ-чэмпіёнам, а яшчэ раз — бронзавым прызёрам. Акрамя таго, у калекцыі барысаўчан тры Кубкі і пяць Суперкубкаў Беларусі.

З 2008 года БАТЭ пяць разоў прабіваўся ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў, а яшчэ аднойчы выступаў у групавым раўндзе Лігі Еўропы. Двойчы барысаўчане выходзілі ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Акрамя ўсяго гэтага, наўрад ці на тэрыторыі былога СССР знойдзецца хоць адзін гульнявы клуб, які на працягу столькіх гадоў з'яўляецца рэнтабельным!

З дня заснавання нязменным кіраўніком БАТЭ з'яўляецца стваральнік клуба Анатоль Капскі, без якога немагчыма ўявіць сабе флагмана беларускага футбола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?