Міністр нафты Ірана Біджан Зангане назваў смехатворнай прапанову Расіі і краін АПЕК аб замарозцы ўзроўню здабычы нафты. Пасля гэтай заявы сусветныя цэны на нафту пачалі падаць, Brent згубіла каля 4%.

Прапанова Расіі і некалькіх краін АПЕК аб замарозцы ўзроўню здабычы нафты на студзеньскім узроўні з'яўляецца смехатворнай. Пра гэта заявіў міністр нафты Ірана Біджан Зангане, перадае Bloomberg.

«Гэта проста смехатворна, яны прапануюць замарозіць здабычу нафты і заклікаюць да гэтага са здабычай на ўзроўні 10 млн бараляў у дзень, тады як Іран здабывае 1 млн бараляў у дзень», — сказаў міністр. З яго пункту гледжання, калі Іран скароціць ўзровень здабычы, «яго значна абыдуць суседнія дзяржавы».

Як адзначае Bloomberg, заява Зангане справакавала падзенне цэнаў на нафту. У 20:33 красавіцкія ф'ючарсы на Brent гандляваліся ля адзнакі $ 33,34 / бар. Гэта на 3,89% ніжэй, чым на адкрыцці таргоў. На мінімуме кошт Brent падаў да $ 33,1, гэта значыць, больш чым на 4%. У сваю чаргу, цана амерыканскай WTI да 20:35 апусцілася на 4,7%, да $31,82 / бар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?