Актрыса Наталля Крачкоўская трапіла ў рэанімацыю ў цяжкім стане. Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у першай гарадской клінічнай бальніцы Масквы, куды шпіталізавалі артыстку.

ria.ru

ria.ru

Паводле непацверджаных звестак, у Крачкоўскай дыягнаставаны інфаркт міякарду. У сям'і актрысы распавялі, што ў яе балела сэрца.

Наталля Крачкоўская нарадзілася ў 1938 годзе. За час акцёрскай кар'еры яна знялася ў больш чым 80 фільмах. У ліку самых вядомых яе роляў — мадам Грыцацуева («12 крэслаў») і жонка Буншы Ульяна Андрэеўна ( «Іван Васільевіч мяняе прафесію»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?