Сенатар ад Фларыды Марка Рубіа не мае намеру адмаўляцца ад удзелу ў барацьбе за пасаду прэзідэнта ЗША, нягледзячы на тое, што па выніках першасных выбараў і сходаў партыйных актывістаў у «супераўторак» перамог толькі ў адным штаце — Мінесоце — і заняў другое месца ў Вірджыніі.

«Я працягну барацьбу за тое, каб выратаваць Рэспубліканскую партыю ад Дональда Трампа», — заявіў ён у інтэрв'ю тэлекампаніі CNN, назваўшы свайго палітычнага суперніка «жулікам». Сваю перадвыбарчую кампанію Рубіа ахарактарызаваў як «барацьбу за душу Рэспубліканскай партыі» і выказаў упэўненасць у тым, што Трамп «ніколі не набярэ 1237 галасоў дэлегатаў нацыянальнага з'езду, неабходных для вылучэння кандыдатам на пасаду прэзідэнта ад Рэспубліканскай партыі».

Паводле папярэдніх вынікаў галасавання ў «супераўторак», Трамп атрымаў перамогу ў шасці штатах: Арканзасе, Алабаме, Вірджыніі, Джорджыі, Масачусэтсе і Тэнэсі. У Вермонце ён, паводле папярэдніх дадзеных, ненашмат апярэджвае губернатара Агаё Джона Кейсіка. Сенатар ад Тэхаса Тэд Круз перамог у двух штатах - Тэхасе і Аклахоме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?