На таргах 2 сакавіка ў Мінску курс даляра ЗША патаннеў на 2 рублі да 21 275.

Еўра патаннеў на 33 рублі да 23 094.

Расійскі рубель умацаваўся на 1,08 да 288,85 беларускіх.

Стабілізацыя беларускага рубля апошнія дні адбываецца следам за ўмацаваннем расійскага і ростам цэнаў на нафту.

Так раніцай 2 сакавіка, па стане на 10:05, бараль Brent таргуецца па $36,88. Біржавы курс даляра па стане на 10:09 складае 73,25 расійскіх рублёў, еўра — наогул 79,5 расійскага.

Нагадаем, што максімальны курс даляра на таргах у Мінску быў зафіксаваны 10 лютага — 22 069 беларускіх рублёў за адзінку амерыканскай валюты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?