У сваім інтэрвію «Свабодзе» Зянон Пазьняк зьвярнуўся да абвінавачаных маладых людзей, суд зь якімі праходзіць у Менску:

Для гэтай моладзі, якая жыве цяпер, у цяжкі час, калі нішчаць нашую культуру і Айчыну, я пажадаў бы, каб усё, што яны думаюць і робяць, каб усё мералі дабром Беларусі, каб беларуская мова і культура сталі для іх сьвятымі. Абараняць і сьцьвярджаць гэтыя каштоўнасьці трэба заўсёды і ўсюды, але найперш у сваім сэрцы і ў сваёй галаве. А ў жыцьці трэба пазьбягаць нечыстаты. У грамадзкай пазыцыі і ў грамадзкіх справах трэба пазьбягаць Расеі. На ёй кроў мільёнаў неадпомшчаных беларусаў, і гэта трэба заўсёды памятаць.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0