Шэраг вядомых палітыкаў Рэспубліканскай партыі адкрыта выступілі з крытыкай прэтэндэнта на вылучэнне на пасаду прэзідэнта ЗША ад рэспубліканцаў Дональда Трампа.

Трамп назваў сябе «аб'яднальнікам» пасля перамогі ў сямі з 11 штатаў у «cупераўторак», аднак ветэраны партыі лічаць, што мільярдэр прайграе лістападаўскія выбары, калі будзе вылучаны ад рэспубліканцаў.

Такога пункту гледжання прытрымліваецца сенатар Ліндсі Грэм. Былы ўдзельнік прэзідэнцкай гонкі ад рэспубліканцаў Міт Ромні заявіў, што мае намер сёння выступіць з крытыкай Трампа, рэзкія выказванні якога, напрыклад аб іміграцыі, непрымальныя для рэспубліканскай эліты.

Яго перамогі ў «супераўторак», калі ў адзін дзень галасавала больш за ўсё штатаў на папярэдніх выбарах у ЗША, зрабілі Трампа адным з самых імаверных кандыдатаў ад Рэспубліканскай партыі на прэзідэнцкіх выбарах.

Дональд Трамп заняў першае месца ў штатах Алабама, Джорджыя, Масачусэтс, Тэнэсі, Вірджынія, Арканзас і Вермонт.

Трамп, усе апошнія месяцы апелюючы да пратэстнай часткі рэспубліканскага электарату і гэтым выклікаючы ўстойлівую антыпатыю ў партыйнага істэблішменту, паабяцаў перамагчы Хілары Клінтан на выбарах у лістападзе.

Астатнія рэспубліканскія кандыдаты, аднак, не спяшаюцца сыходзіць з дыстанцыі. Тэд Круз заявіў, што толькі ён у стане супрацьстаяць Трампу.

Марка Рубіа, з якім звязваюць надзеі многія умераныя рэспубліканцы, натхнёны сваёй першай перамогай на праймерыз у Мінесоце і разлічвае на сур'ёзны вынік на выбарах у сваёй роднай Фларыдзе 15 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?