Міністэрства юстыцыі Беларусі размясціла на сваім сайце інфармацыю аб адмове ў рэгістрацыі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Прэс-служба БХД звяртае ўвагу на тое, што Мінюст абавязаны быў у месячны тэрмін разгледзець заяву аб рэгістрацыі палітычнай партыі, а дакументы БХД былі пададзеныя яшчэ ў мінулым годзе — 24 снежня 2015 года. З таго часу прайшло больш за два месяцы. Пры гэтым адказ быў дадзены толькі пасля таго, як БХД падала скаргу на Мінюст у Камітэт дзяржкантролю і размясціла пра гэта інфармацыю ў СМІ.

Аргкамітэт па стварэнні БХД падасць чарговую скаргу ў Вярхоўны суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0