74% расіянаў гатовыя аддаць свой голас за цяперашняга прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на бліжэйшых выбарах, паказала апытанне ВЦІОМ, апублікаванае ў чацвер.

Гэта максімальны ўзровень падтрымкі Пуціна за апошнія чатыры гады. У кастрычніку 2012 года за яго былі гатовыя прагаласаваць усяго 40% апытаных.

У студзені толькі 15% рэспандэнтаў заявілі, што не збіраюцца падтрымаць Пуціна на выбарах 2018 года, у 2012 годзе аб гэтым заявілі 39% апытаных.

Ва ВЦІОМ адзначылі, што рост падтрымкі назіраецца сярод розных груп насельніцтва. Так, за Пуціна гатовыя галасаваць 80% матэрыяльна забяспечаных расейцаў, 71% моладзі і 81% жыхароў буйных гарадоў.

Акрамя таго, усё больш расіянаў адзначаюць, што Пуцін увасабляе ў жыццё абяцанні, дадзеныя падчас выбарчай кампаніі 2012 года. З пачатку 2013 года дзель людзей, якія лічаць, што абяцанні выкананы, вырасла з 16% да 37%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?