Забарону на фатаграфаванне ў мінскім метро адмяняць не плануецца, паведаміў журналістам прэс-сакратар сталічнай падземкі Андрэй Кузьмін.

«Мінскі метрапалітэн, пры ўсёй павазе да іншых відах транспарту, больш спецыфічны аб'ект транспартнай інфраструктуры. Чаму было прынята рашэнне забараніць фотаздымку ў сталічнай падземцы? Часам людзі пераходзяць межы дазволенага. У выніку ў сацыяльных сетках, на розных інтэрнэт-рэсурсах з'яўляліся фатаграфіі, якія паказвалі Мінскі метрапалітэн у зусім непрывабным выглядзе», — сказаў Андрэй Кузьмін.

Немалаважную ролю пры прыняцці гэтага рашэння адыграла пытанне бяспекі. Па словах намесніка дырэктара па будаўніцтве ГП «Мінскі метрапалітэн» Алега Круглова, пасажыр, заняты здымкай, перастае кантраляваць вакольную сітуацыю. «Акрамя таго, ён можа перашкаджаць праходу іншых пасажыраў, што можа прывесці да траўмавання», - падкрэсліў ён.

У сваю чаргу Андрэй Кузьмін нагадаў, што здымкі ўсіх станцыі Мінскага метрапалітэна ў розных ракурсах можна знайсці на афіцыйным сайце сталічнай падземкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?