Каля 20 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па Беларусі на сакавіцкія святы, паведамляе БелТА са спасылкай на паведамленне Беларускай чыгункі.

На 6 сакавіка прызначаныя дадатковыя саставы №636 Пінск—Мінск і №671 Гомель—Мінск.

Дадатковы цягнік №640 Баранавічы—Калінкавічы з'явіцца 7 сакавіка.

Непасрэдна ў святочны дзень — 8 марта да перавозкі пасажыраў будуць прыцягнутыя склады №639 Калінкавічы—Баранавічы, №709 Гомель—Мінск, №710 Мінск—Гомель, №713 Віцебск—Мінск, №714 Мінск—Віцебск, №712 Брэст—Мінск, №711 Мінск—Брэст.

Два дадатковыя цягнікі прызначаныя на 9 сакавіка: №703 Віцебск—Мінск і №704 Мінск—Віцебск.

Падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі, а таксама па тэлефонах даведачных службаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0